У Варшаве створана група падтрымкі "Еўрапейскай Беларусі"
Група створана па ініцыятыве беларускіх актывістаў, вымушаных знаходзіцца ў Польшчы.
Асноўная мэта групы - інфармаванне польскай і еўрапейскай грамадскасці пра тую сітуацыю, у якой цяпер знаходзіцца Беларусь і пра маштабныя рэпрэсіі разгорнутых супраць дэмакратычнай грамадскасці, паведамляе Хартыя-97.
На зборы прысутнічаў палітык Віктар Івашкевіч, які распавёў прысутным пра сітуацыю ў Беларусі і пра тое, чым беларуская эміграцыя можа дапамагчы сваёй краіне.
Як заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка, групы падтрымкі "Еўрапейскай Беларусі" гэтак жа ствараюцца ў Гданьску, Вроцлаве і Кракаве. "Мы заклікаем усіх беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, усіх патрыётаў і проста ўсіх людзей якія салідарныя з барацьбой беларусаў за сваю свабоду ствараць падобныя групы не толькі па ўсёй Еўропе але і ва ўсім свеце", - заклікаў апазіцыянер.