У Турцыі перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

Як паведамляе TUT.BY, у шпіталь трапілі 15 нашых грамадзян, якія трапілі ў Турцыю з дапамогай кампаніі Tez Tour. Чацвёра з іх дзеці 5-7 гадоў. Па словах відавочцаў, прычынай аварыі стала тое, што кіроўца заснуў за рулём. На хуткасці 115 км/гадз. аўтобус двойчы перакуліўся. 


Па словах пацярпелых, ім давялося надзвычай доўга чакаць прыезду беларускага консула. Акрамя таго, яны выказвалі скаргі, што медычная дапамога аказвалася нясвоечасова. 


Па словах адной з пацярпелых, прадстаўнікі туркампаніі прыехалі на месца аварыі, замест таго каб выклікаць хуткую, яны пачалі зрываць з аўтобуса налепкі Tez Tour. 


Консул у Турцыі Яўгенам Несцярэнка паведаміў, што турэцкая паліцыя будзе разбірацца ў сітуацыі. Туркампанія адправіць беларусаў у Мінск з горада Ізмір бліжэйшым зручным рэйсам.