У цэнтры Мінска пачалося “маўклівае шэсце”

Міліцыя папярэджвае, каб не стваралі натоўп, хутчэй праходзілі. Некаторыя машыны, што праязджаюць па праспекце, вітальна сігналяць гэтым хлопцам і дзяўчатам, перадае Наша ніва.

Моладзь ідзе ў бок цырка. Да іх ад Музея вялікай айчыннай вайны падбегла група людзей у цывільным. Слухач Еўрарадыё Юрый паведаміў, што пяць чалавек з калоны затрымалі. Паводле назіранняў Юрыя, да шэсця далучаецца ўсё больш людзей.

А 19.00 на Кастрычніцкай плошчы павінна была адбыцца “маўклівая акцыя”. Аднак плошча ачэпленая і занятая канцэртам зорак беларускай эстрады.