У цэнтры Мінска пачаліся масавыя затрыманні
Карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн заўважыў поўны аўтобус затрыманых на вуліцы Янкі Купалы непадалёк ад цэнтру “Белэкспа”.
Назіральнікі паведамляюць, што пачаліся затрыманні каля пераходу да цырку, чалавек 10 схапілі і запіхнулі ў спецаўтобус.
Адзін са слухачоў Еўрарадыё паведаміў, што чуў размову праваахоўнікаў па рацыі: “Пачынаем актыўна забіраць!”