У сеціве з’явіўся беларускамоўны гей-сайт
На ім змешчана актуальная інфармацыя пра жыццё сэксуальных меншасцяў як у Беларусі, так і ў свеце.
Стваральнікі сайта спрабуюць зрабіць яго карысным як для саміх геяў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендэрных людзей, так і для іх сваякоў і сяброў. Журналісты, якія пішуць на тэму ЛГБТ, могуць знайсці тут шмат навінаў аб сітуацыі з правамі гомасексуалаў і пра жыццё гей- лесбісупольнасці наагул.
Са словаў рэдактара гэтага рэсурсу Аляксандра Палуяна, ідэя зрабіць беларускамоўны гей-сайт існавала ўжо даўно. Адна з яго мэтаў — прапагандаваць беларускую мову сярод насельніцтва краіны.