У Салігорску плануецца роварны прабег у гадавіну "Ганебнага рэферэндуму"
Рыхтуюць яго мясцовыя маладафронтаўцы.
Акцыя плануецца на другую палову траўня і прымеркаваная да рэферэндума 14 мая 1995 году, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Нагадаем, што паводле рэферэндуму 1995 года нацыянальная беларуская сімволіка страціла статус дзяржаўнай, а беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай.
Гэтым велапрабегам маладафронтаўцы, па іх словах, хочуць выказаць пратэст супраць вынікаў рэферэндума 1995 году і звярнуць увагу жыхароў Салігорска да гэтай праблемы. Усе ўдзельнікі акцыі будуць мець адпаведную бел-чырвона-белую сімволіку.
На фота — адзін з ранейшых роварных прабегаў у Салігорску.