У польскай капальні солі “Вялічка” з’явіліся беларускія экскурсіі

Беларускамоўныя экскурсіі ў папулярнай турыстычнай мясціне з’явіліся дзякуючы гродзенцы Дар’і Шэндзік. Чатыры гады таму дзяўчына паступіла ў Ягелонскі ўніверсітэт, вырашыла зрабіць перапынак у навучанні і ўладкавацца на працу:


Шэндзік: “Вельмі выпадкова ў інтэрнэце знайшла аб’яву, што набіраюць экскурсаводаў у “Вялічку”. Вырашыла даслаць туды свой жыццярыс. У “мовах” напісала беларускую (я яе заўжды пішу). Каб я выслала сваё CV і не было зазначана беларускай мовы, то я мяркую, што яны мяне і не пазвалі б”.


Ужо на сумоўі ў аддзеле экскурсаводаў “Вялічкі” высветлілася, што там вельмі патрэбныя гіды з “рэдкімі” мовамі — менавіта там ахарактарызавалі беларускую. Што да запатрабаванасці такіх экскурсій, то, па словах Дар’і, адміністрацыя “Вялічкі” акурат хоча даследаваць гэты рынак.


Дзяўчына прайшла спецыяльны 7-месячны падрыхтоўчы курс і здала экзамены. Цяпер яна перакладае так званы Паломніцкі шлях у “Вялічцы". На думку Дар’і, маршрут па падземных капліцах і касцёлах можа прывабліваць вернікаў з Беларусі.


Саляная шахта ў невялікім горадзе Вялічка каля Кракава вядзе сваю гісторыю ад І стагоддзя. У спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА “Вялічка” трапіла ад моманту яго ставарэння — з 1978 году.