У Полацку “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” прайшла без затрыманняў
60 чалавек сабраліся перад мясцовым гарвыканкамам.
Пра гэта паведамілі “Нашай Ніве” чытачы выдання. Людзі адгукнуліся на заклік збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў кожную сераду а 19-й гадзіне, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены.