У Пецярбургу згадаюць разгон мінскай Плошчы
Акцыя ў падтрымку беларускай апазіцыі прызначаная на 16 гадзін 19 чэрвеня.
Яна прымеркаваная да паўгадавой даты жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі і арыштаў у Мінску, паведамляе сайт АГП.
Асноўным патрабаваннем мітынгу пецярбургскай апазіцыі з'яўляецца неадкладнае вызваленне незаконна асуджаных апазіцыянераў. Таксама расійская апазіцыя патрабуе правесці расследаванне дзеянняў прадстаўнікоў улады, якія дапусцілі міліцэйскае і прававое самаўпраўства.
У Аргкамітэт акцыі ўвайшлі "Моладзевы Яблык", Рух "Абарона", Аб'яднаны дэмакратычны рух "Салідарнасць", Партыя народнай свабоды, Расійскі народна-дэмакратычны саюз (РНДС), Клуб "Інгрыя".
Нагадаем, 19 снежня некалькі дзесяткаў тысяч грамадзян Беларусі выйшлі на цэнтральную плошчу сталіцы пратэставаць супраць фальсіфікацыйн на прэзідэнцкіх выбарах. Мірная акцыя была жорстка разагнаная спецназам.