У Пінску павінны зрабіць дактыласкапію яшчэ 5 тысячам гараджан

Як кажуць міліцыянты, людзі даволі дысціплінавана прыходзяць па атрыманых позвах, таму гэта спецыфічная аперацыя будзе завершана ў вызначаны тэрмін.

Тым часам, у пінскіх СМІ была зладжана цэлая рэкламная кампанія пад назвай “Адбіткі пальцаў: сёння гэта актуальна”. У мясцовых газетах і тэлеканалах намеснік начальніка пінскай міліцыі папулярна тлумачыў, якая карысць ад тых адбіткаў, хто іх павінен здаваць і якая кара напаткае тых , хто адмовіцца "катаць пальчыкі". А, напрыклад, газета "Варяг" скончыла свой рэкламны артыкул наступнымі словамі: "Страшного в дактилоскапировании ничего нет. А руки… Руки отмоются. Лишь бы совесть была чиста", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".