У Нью-Ёрку прайшла буйная акцыя пратэсту на Бруклінскім мосце

Яны пратэставалі супраць уплывовых фінансавых інстытутаў ЗША, якія, на думку ўдзельнікаў акцыі, прывялі краіну да эканамічнага крызісу. У выніку акцыі рух на Бруклінскім мосце спыніўся на некалькі гадзінаў.

Большасці затрыманых выпісалі судовыя паведамленні і позвы і адпусцілі. Іх будуць судзіць за тое, што не выканалі патрабаванні паліцыі. У час акцыі іх шмат разоў заклікалі заставацца ў пешаходнай зоне і не выходзіць на праезную частку.

Падобная дэманстрацыя адбылася ў Бостане, там затрымалі 24 чалавекі, перадае РИА Новости.