У Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі Андрэя Дзмітрыева

Сёння пасля сканчэння акцыі "Падтрымай зняволеных", якую праводзілі актывісты кампаніі "Гавары праўду" (яны дасылалі паштоўкі палітвязням з Галоўпаштампту), быў затрыманы адзін з яе кіраўнікоў Андрэй Дзмітрыеў. Як распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё сведка затрымання Таццяна, Дзмітрыеў прыйшоў да будынка  КДБ, каб павіншаваць Дар'ю Корсак (жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава) і Вольгу Бандарэнку (жонка палітвязня Змітра Бандарэнкі) з Днём Волі і падараваць ім кветкі.

Пасля гэтага ён толькі паспеў перайсці вуліцу, як пад'ехаў мікрааўтобус і Дзмітрыеву прапанавалі ў яго сесці. У затрыманні ўдзельнічала каля 8 чалавек у цывільным, кажа Таццяна.