У Мінску спецназ злавіў ваўка, які тэрарызаваў жыхароў
Драпежнік з'яўляўся ў раёне вуліцы Панамарова з блізкага лесу, пакуль не трапіў у засаду спецназаўцаў.
Супрацоўнікі лесапаркавай гаспадаркі не маглі яго злавіць — пры ўзнікненні небяспекі воўк уцякаў у лес. Жыхары вайсковага гарадка ва Уруччы звярнуліся па дапамогу да праваахоўнікаў.
Супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння зладзілі засаду. Драпежнік, пабачыўшы спецназаўцаў, паспрабаваў уцячы. Але тыя, падзяліўшыся на дзве групы, загналі ваўка ў тупік. Спецназаўцы звязалі ваўку лапы і перадалі яго супрацоўнікам аховы прыроды, паведамляе БЕЛТА.
Фота — tut.by