У Мінску распачаўся III фэст беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!

Паўдзельнічаць у фестывалі могуць і прафесійныя рэкламісты, і пачаткоўцы.
 
“Рэклама ўздзейнічае на людзей штодня і ледзь не штохвіліны. Праз візуальныя вобразы, праз аўдыё, відэа і гэтак далей. Таму нам вельмі важна прадэманстраваць, падштурхнуць, абмеркаваць у грамадстве беларускую мову як сродак камунікацыі і ў гэтай галіне таксама”, ― кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатар грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”, якая з’яўляецца адным з суарганізатараў фэста.

Журы AD.NAK! вызначыць пераможцаў у 11 намінацыях, у ліку якіх ёсць і антыпрэмія “Сувораўская каша”. Акрамя таго, у межах фэста пройдзе 5 конкурсаў: на лепшы постар, лепшы фотаздымак, лепшае пераагучванне рэкламнага роліка, конкурс маладых рэкламістаў “Alma Матуля” і конкурс падрыхтаваных, але не рэалізаваных канцэптаў і ідэй.

Вынікі фэста будуць падведзеныя 5 ліпеня.