У Мінску перад Днём незалежнасці затрымліваюць моладзевых актывістаў
30 чэрвеня ад самага ранку міліцыянты затрымліваюць актыўных прадстаўнікоў моладзевых рухаў.
Як інфармуе праваабарончы сайт "Вясна", у 7 гадзін раніцы з дома ў мікрараёне Сухараве забралі актывіста моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду!" Віталя Васількова. Хутчэй за ўсё, яго будуць судзіць у Фрунзенскім судзе.
У той жа час да жонкі Аляксандра Арцыбашава і сястры Алеся Крата таксама прыйшлі міліцыянты. Паводле папярэдніх звестак, яны шукаюць Алеся Крата.
Фота — quorum.kz