У Мінску да Дня Волі вывесілі бела-чырвона-белыя сцягі (фота)
Сцягі з'явіліся на мастах, скрыжаванні вуліцы Даўгабродскай і Партызанскага праспекта, на станцыі метро Магілёўская, вуліцы Альшэўскага і на пр. Незалежнасці.
Сёння, 24-га сакавіка напярэдадні "Дню Волі" мінскімі актывістамі руху "Маладая Беларусь" былі вывешаныя 4 нацыянальных бел-чырвона-белых сцяга.
Па словах намесніцы старшыні руху "Маладая Беларусь" Насці Машчавай у час, калі беларуская апазіцыя не здолела дамовіцца наконт фармату "Дню Волі" актывісты "Маладой Беларусі" палічылі, што найлепшым віншаваннем для беларусаў будуць вывешаныя нацыянальныя сцягі.
Наста: "Паколькі ў гэтым годзе фармат Дня Волі быў цалкам зменены, таму мы вырашылі павіншаваць мінчукоў такім чынам, што сёння вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі па горадзе, як сімвал нашай незалежнасці".
Таксама прэс-службе руху "Маладая Беларусь" стала вядома, што 23-га сакавіка ў Віцебску быў затрыманы каардынатар Віцебскай абласной арганізацыі "Маладой Беларусі" Алесь Галавань. Ён быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС Віцебска. На дадзены момант сувязь з ім адсутнічае. На меркаванню кіраўніцтва "Маладой Беларусі" гэта можа быць прэвентыўным затрыманнем напярэдадні 25-га сакавіка.