У Мінску пачалі будаваць калектар, які здалі яшчэ ў сакавіку

“Адказнасць прадугледжаная Грамадзянскім кодэксам. Як дольшчыкам, гэтак і забудоўшчыкам, і падрадчыкам. І пеня, і штраф”, — расказвае Еўрарадыё намеснік кіраўніка камітэта па будаўніцтве Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым.

Пашпарт будоўлі корпуса міжнародных адносінаў БДУ.


Вось будоўля корпуса факультэта міжнародных адносінаў БДУ ля чыгуначнага вакзала. На пашпарце гэтага аб’екта тэрмін здачы... не пазначаны. Напісана, што нейкі IV квартал 200_ года. А апошняя лічба замаляваная. Значыць, тэрмін мінуў як мінімум тры гады таму. У Мінгарвыканкаме расказваюць, што тэрміны будаўніцтва працягвацца могуць бясконца. А вырашаць, хто і як за гэта адкажа, будзе суд.

120404 Pilecki Stroiki.mp3
“Ну вось усе бачаць, што аб’ект недабудаваны. І пасля гэтага разбіраюцца — хто каму вінен, хто каму не плаціў, хто каму не адпрацаваў. І калі, груба кажучы, падрадным арганізацыям не пералічаны аванс, не забяспечаныя разліковыя працы, то ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам тэрміны працягваюцца”.


Яшчэ даўгабуд — ліквідацыя падтапленняў на Нямізе. У траўні мінулага году на вуліцы Клары Цэткін для гэтага пачалі будаваць калектар. У пашпарце аб’екта напісана, што працы скончыліся ў... сакавіку. Але мясцовыя жыхары гавораць, што будоўля на пляцоўцы толькі пачалася. Карэспандэнт Еўрарадыё хвілін 15 спрабаваў знайсці там каго-небудзь з будаўнікоў — марна. Адказны за будаўніцтва калектара начальнік участка па тэлефоне расказвае Еўрарадыё, што ўсё праз няправільна намаляваны пашпарт аб’екта.


“Рэч у тым, што там некалькі чэргаў. Кожная чарга своечасова здаецца. Напэўна, малявальшчыкі там нешта не так намалявалі”.


Грошай цяпер не хапае нават на лядовыя палацы. Нядаўна кіраўнік краіны мусіў сам умешвацца ў пабудову хакейнай пляцоўкі ў Оршы. Адмысловым указам Лукашэнка перасунуў тэрміны здачы аб’екта з 2011 на 2012 год.