У мінскім метро затрымлівалі журналіста з... металадэтэктарам

Журналіста Аляксандра Ачарэтняга затрымлівалі міліцыянты ў мінскім метро. Паводле яго слоў, увагу праваахоўнікаў прыцягнула не толькі майка з выявай чачэнскага кіраўніка Кадырава, але і металадэтэктар, які ён нёс у скрынцы.


Ачарэтні патлумачыў, што такі незвычайны падарунак (металадэтэктар) на дзень народзінаў выбрала жонка. "Міліцыянты з цікавасцю паглядзелі на металадэтэктар. У іх было жаданне паспрабаваць яго на прадметах, але я не дазволіў", — распавёў Аляксандр Ачарэтні ў жывым эфіры Еўрарадыё. Праз 40 хвілін журналіста адпусцілі.