У мінскіх крамах мяса ёсць (Фота)

У Цэнтральным універсаме мяса хапае. Свініна і ялавічына каштуе ў раёне 14-16 тысяч за кілаграм. Прадаўшчыцы здзіўляюцца чуткам. Маўляў, нікуды яно ў іх не знікала.

Мясны прылавак у Цэнтральным універсаме

У “Рублёўскім” на Нямізе засталося толькі некалькі кавалачкаў свініны. А вось ялавічыны няма наогул, бо яе тут не прадаюць зусім.

Прадаўшчыцы кажуць, што мяса ў іх не знікала. Праўда, ці будзе бліжэйшым часам, таксама не ведаюць.

У буйной краме “Белая Русь” мяса таксама было. У асноўным дарагія яго часткі, кшталту галёнкі ці грудзінкі.

Мясны прылавак у краме "Белая Русь"

У “Радзівілаўскім”, што ў Вяснянцы таксама знайшлася і свініна і ялавічына.