У Мінгарвыканкаме сёння абмяркуюць Дзень Волі
Заяўнікаў прызначанай на 25 сакавіка акцыі на Дзень Волі запрасілі з'явіцца 18 сакавіка ў Мінгарвыканкам на размову.
Пра гэта ale.by паведаміў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, адзін з арганізатараў акцыі.
Іншы арганізатар, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі падкрэсліў, што святкаванне Дня Волі адбудзецца ў любым выпадку і будзе выключна мірным.
"Аргкамітэт спрабуе дамовіцца з Мінгарвыканкамам на выдачу дазволу на правядзенне акцыі не за тры дні да яе пачатку, як было ў мінулыя гады, а раней. Гэта дапаможа лепш арганізаваць ахову, дамовіцца з праваахоўнымі органамі, якія маглі б гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў акцыі", — паведаміў Рымашэўскі.