У “маўклівай акцыі” у Магілёве ўзялі ўдзел каля 500 чалавек (фота)
Гэта ўдвая больш, чым у мінулую сераду.
Гэтым разам цэнтральная плошча Леніна апынулася пад уладай БРСМ. На ёй стартаваў марафон “Дарогамі вайны”. У БРСМ’аўскай акцыі прымала ўдзел каля 250 чалавек. Яна распачалася а 19.00 і скончылася а 19.25. У акцыі прымалі ўдзел школьнікі і студэнты.
Адметным з’яўляецца тое, што апроч актывістаў праўладнай арганізацыі да марафона ніхто з мінакоў не далучыўся.
Удзельнікі ж “маўклівай акцыі” сабраліся ў скверы, насупраць плошчы Леніна. Кіроўцы аўтамабіляў падтрымлівалі іх сігналамі. Супрацоўнікі ДАІ фіксавалі іх нумары — як і мінулым разам.



