У Маскве "маўклівая акцыя" прайшла без затрыманняў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з яе ўдзельнікаў Міхал Лаеўскі. Па яго словах, на першую акцыю прыйшлі толькі два чалавекі, ну другую — ужо 5.


22 чэрвеня каля амбасады сабраліся ўжо каля 30 чалавек. Людзі збіраліся насупраць пасольства (на "ўпадабаным" месцы пратэстоўцаў) і каля самога будынка.



Акцыя пачалася ў 20 гадзін — адначасова з Беларуссю (улічваючы гадзінную розніцу ў часе). Міліцыянты ўдзельнікам акцыі не заміналі. "Маўклівая акцыя" ў Маскве доўжылася каля гадзіны.