У Магілёве затрымалі журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча

Праваабаронца кажа, што затрыманне адбылося на плошчы Зорак каля кінатэатра “Радзіма”. Там мусілі сабрацца а 17-й гадзіне прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый горада. Яны планавалі ўскласці кветкі да будынку Магілёўскага абласнога краязнаўчага музею, дзе ў 1918 годзе магілёўцы падтрымалі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.

Акрамя гэтага стала вядома, што разам з Уладзімірам Лапцэвічам затрыманы лідары магілёўскай апазіцыі Алесь Сілкоў і Зміцер Салаўёў.

Нагадаем, што ўчора на трое сутак быў асуджаны журналіст Алесь Асіпцоў.