У Магілёве не дазволілі Свабоднаму прафсаюзу металістаў правядзенне пікета

Кіраўнік магілёўскага аддзялення незалежнага прафсаюза Галіна Лісіцына адзначыла, што члены прафсаюза хацелі правесці гэты пікет у цэнтры горада – на Савецкай плошчы, аднак гарвыканкам гэтага не дазволіў, і ў адказе падкрэсліў, што гэтая плошча не з’яўляецца вызначаным месцам для правядзення такіх мерапрыемстваў.

"Нам зноў указалі на адзінае вызначанае месца ў горадзе для правядзення масавых мерапрыемстваў – пляцоўка каля былога Палаца культуры завода штучнага валакна ім Куйбышава, па Чалюскінцаў, 64а, якая знаходзіцца ў парку ці скверыку, - гаворыць Галіна Лісіцына, - аднак там жа бязлюдна. Акрамя сабакаводаў там ніхто не гуляе – я была там і сваімі вачыма гэта бачыла".

Са слоў кіраўніка мясцовага аддзялення Свабоднага прафсаюзу металістаў, у пікеце планавалі прыняць ўдзел каля 30 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".