У Мадрыдзе пачаліся сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй
4 жніўня ў іх пацярпела каля дваццаці чаалвек. Сярод іх сем паліцэйскіх.
У чацвер сотні незадаволеных эканамічнай палітыкай уладаў і высокім узроўнем беспрацоўя ў краіне выйшлі на вуліцы іспанскай сталіцы. Спачатку пад наглядам паліцэйскіх верталётаў яны правялі мітынг на адной з плошчаў Мадрыда, а затым перамясціліся да будынка міністэрства унутраных спраў. Там сітуацыя выйшла з-пад кантролю, паведамляе ВВС. Некалькі паліцэйскіх машын літаральна заехалі ў шэрагі пратэстоўцаў, завязалася бойка. Чацвярых пацярпелых даставілі ў бальніцу.
Пратэсты ў Мадрыдзе пачаліся яшчэ ў сярэдзіне траўня і з дапамогай інфармацыі, якая размяшчаецца на Facebook і ў Twitter, перакінуліся і на іншыя гарады Іспаніі. Узровень беспрацоўя ў Іспаніі самы высокі ў Еўрасаюзе - 21%.