У Лондане адбыліся пагромы і масавыя беспарадкі
Прычынай стала забойства паліцэйскімі ў перастрэлцы маладога жыхара англійскай сталіцы.
Неспакойна ўчора было ў раёне Тотэнхэм ў паўночнай частцы Лондана. Паведамляецца аб падпалах і пагромах. Паранена восем паліцэйскіх. Беспарадкі выклікала гібель 29-гадовага мужчыны ад паліцэйскай кулі. Падчас затрымання ён аказаў супраціўленне паліцэйскім – пачаў страляць па іх з вогнестрэльнай зброі.
Пасля забойства сотні маладых людзей закідвалі паліцэйскіх запальнымі бомбамі і цаглінамі, падпальвалі аўтамабілі і смеццевыя бакі, рабавалі крамы. Мяркуецца, што ўсе яны належаць да той жа злачыннй групоўкі, што і загінулы.