У Глыбокім адбыўся суд над Яраславам Берніковічам
Актывіста пакаралі штрафам за выстаўленую падчас пікету палатку.
Сёння, 5 траўня, у Глыбокім адбыўся суд над мясцовым актывістам дэмакратычнага руху Яраславам Берніковічам за парушэнні пры правядзенні пікету салідарнасці з палітзняволенымі 19 сакавіка сёлета.
Паседжанне суда вёў старшыня глыбоцкага суда Станіслаў Трапук. Ён прысудзіў Берніковічу штраф у памеры 700 тысяч рублёў "за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах". Парушэннем з’яўлялася тое, што на пікеце была выстаўлена палатка, што забаронена законам. Берніковіч сваю віну прызнаў, але патлумачыў суду, што палатка была выстаўленая ў сувязі з тым, што было дрэннае надвор’е.