У Брэсце праходзіць акцыя па збору грошай для дзяцей, хворых на рак
Удзел у ёй сумесна з грамадскай арганізацыяй “Дзеці ў бядзе” прымаюць і гарадскія ўлады.
Акцыя атрымала назву "Дастукацца да нябёсаў ". Сродкі збіраюць для сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці, што пакутуюць на анкалагічныя захворванні, паведамляе БЕЛТА. Брэсцкае аддзяленне арганізацыі “Дзеці ў бядзе” а'ядноўвае 150 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, хворых на рак і цяжкія, гематалагічныя захворванні. З-за працяглых лячэбных курсаў многія дзеці ніколі не былі на моры. Мэта акцыі – збор ахвяраванняў для паездкі хворых на мора і рэабілітацыі ва ўмовах марскога клімату.
Добраахвотныя ахвяраванні можна пералічваць на разліковы рахунак 3015120914015 рэгіянальнай дырэкцыі №100 "БПС-Банк", код 153001369, УНП-200257659. Акцыя праводзіцца да 25 жніўня.