У Бельгіі судзяць галандца, абвінавачанага ў забойстве жонкі-беларускі
Працэс ідзе ў бельгійскім горадзе Брэда.
Судовы працэс над 39-гадовым Робертам Янам Брэкелем пачаўся 9 чэрвеня, адзначае БелаПАН. Акрамя забойства жонкі Кацярыны Ханяк у 2007 годзе, галандца вінавацяць у хаванні яе цела, а таксама ў распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі.
Дарэчы, абвінавачваны цяпер пражывае ў ЗША і наведвае паседжанні суда ў якасці гледача.
Нагадаем, беларуска Кацярына Ханяк і Роберт Ян Брэкель былі знаёмыя з 2001 года. Нідэрландская прэса піша, што дзяўчына прыехала ў бельгійскі Антвэрпэн працаваць у адным з публічных дамоў, а Брэкель быў яе кліентам. Яе мінская сям'я гэта адмаўляе.
У ліпені 2007 года беларускія сваякі звярнуліся з заявай пра знікненне 26-гадовай жанчыны ў Маскоўскі РУУС Мінску. Яе парэшткі паліцыя знайшла 18 лютага 2008 года.