У Беларусі заблакавалі сайт назірання за палётам самалётаў?

Праект Flightradar24 быў створаны ў 2007 годзе шведскай кампаніяй Travel Network, паведамляе "Хартыя'97". Ён дазваляе ў рэжыме рэальнага часу назіраць на карце за палётам самалётаў ва ўсім свеце і атрымліваць інфармацыю пра самалёты.

Палёты можна было назіраць і над Беларуссю. Аднак цяпер абаненты шэрагу правайдараў адчуваюць цяжкасці з доступам да рэсурсу.

Адміністрацыя рэсурсу пракаментавала ў твітары абмежаванне доступу: "Магчыма, сайт заблакаваны беларускімі ўладамі з-за шведскага "плюшавага дэсанту". Колькасць наведнікаў з Беларусі абвалілася на 90%".