У Беларусі пачалася пазачарговая атэстацыя адвакатаў

Як паведамляе БелаПАН, пры ацэнцы дзейнасці будуць улічвацца праца па прававой асвеце насельніцтва і ўдзел у аказанні юрыдычнай дапамогі жыхарам сельскай мясцовасці і аграмястэчкаў. Пры атэстацыі будуць улічвацца заахвочванні адвакатаў, а таксама дысцыплінарныя спагнанні, факты парушэння дзейснага заканадаўства. 


Нагадаем, у лютым Мінюст пазбавіў ліцэнзій чатырох адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў — Алега Агеева, Таццяну Агееву, Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву Уе яны абаранялі фігурантаў "справы 19 снежня". 


3 сакавіка са складу калегіі быў выключаны адвакат Павел Сапелка.