У Беларусь прыязджае гендырэктар МАГАТЭ

Паводле інфармацыі РІА "Новости", у Амана запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе Беларусі, у міністэрствах па надзвычайных сітуацыях і замежных справаў. Візіт адбываецца напярэдадні чарговых угодкаў Чарнобыльскай катастрофы.

Мяркуецца, што гендырэктар МАГАТЭ наведае інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС, курсы МАГАТЭ па аператыўным рэагаванні на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі.

У праграме візіту ёсць і наведванне дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы", дзе аздараўляюцца дзеці з рэгіёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы.

Фота — EPA