У Бабруйску сёння пройдзе круглы стол па праблемах Чарнобыля

25 красавіка ў Бабруйску пройдзе круглы стол, прысвечаны 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствам.

Як распавяла рэгіянальная каардынатарка БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, круглы стол распачнецца а 18:00 па адрасе Кастрычніцкая, 173а, паведамляе прэсавая служба БХД.