Тэрмін расследавання па справе Яўгена Полудня працягнуты да 8 кастрычніка

Нагадаем, першая справа супраць былога намесніка міністра была распачатая ў снежні мінулага года па факце перавышэння ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Ён быў звольнены з пасады і з міліцыі.

У лютым сёлета стала вядома, што была распачатая яшчэ адна крымінальная справа. Падчас расследавання было высветлена, што Яўген Полудзень "сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі". БелаПАН адзначае, што абедзьве справы аб'яднаныя ў адну вытворчасць.

Фота — svaboda.org