Тэракт у Бостане: паліцыя праводзіць ператрус у прыватным доме (відэа)
Ордар на ператрус, паводле амерыканскіх СМІ, выдадзены ў рамках расследавання справы пра тэракт у цэнтры горада.
Паліцыя прыбыла ў прыгарадны раён Рывір. Супрацоўнікі ФБР, якія расследуюць справу пра тэракт, знаходзяцца ў доме. Звестак пра яго ўладальніка пакуль няма, адзначае РБК.
Раней паведамлялася, што паліцыя шукае цемнаскурага мужчыну, якога бачылі незадоўга да выбуху. Ён спрабаваў прайсці ў асабліва ахоўваную зону.
Дарэчы, амбасада Саудаўскай Аравіі ўжо заявіла, што краіна не мае ніякага дачынення да нападу, назваўшы тэракт у Бостане бесчалавечным. Нагадаем, што менавіта выхадцамі з Саудаўскай Аравіі былі некаторыя тэрарысты, якія атакавалі Вашынгтон і Нью-Ёрк 11 верасня 2001 года.