“Тайну Плошчы Каліноўскага” намалявалі ў коміксе
Група былых ўдзельнікаў праекту Навінкі прадстаўляе першы ў гісторыі беларускі поўнафарматны комікс на 140 старонках.
Жанр кнігі — палітычная фантастыка. Галоўны герой кнігі былы міліцыянер, люмпен–пралетарый Андрэй Трасянок выпадкова трапляе ў лагер апазіцыі на Кастрычнікай падчас сакавіцкіх падзей 2006-га году. Яму даводзіцца ўзяцца за пошукі агента, які дзейнічае ў намётавым мястэчку. У часе следства Трасянок разумее, што пошукі “крата” нейкім чынам звязаныя з падзеямі 1863-га году у Вільні, дзе жандармы ідуць па следу Кастуся Каліноўскага. Трасянок яшчэ ня ведае, што развязка следства можа змяніць усю гісторыю краіны. Кніга выдадзеная у рамках кампаніі “Страху няма”.
Прэзэнтацыя комікса адбудзецца 14-га чэрвеня на сядзібе БНФ а 19-ай гадзіне, паведамляе “Наша Ніва”.