Сёння ў свеце ўпершыню адзначаецца Міжнародны дзень шчасця

З гэтай нагоды Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выступіў з адмысловай заявай. Ён падкрэсліў, што людзі ва ўсім свеце жадаюць весці шчаслівае жыццё, якое прыносіць задавальненне.

Тым часам, базавы матэрыяльны дабрабыт па-ранейшаму недаступны для дужа вялікай колькасці людзей, якія жывуць у крайняй галечы, падкрэсліў кіраўнік ААН.

У Міжнародны дзень шчасця Пан Гі Мун заклікаў усіх умацоўваць прыхільнасць да развіцця чалавечага патэнцыялу і дапамагаць іншым. Спрыяючы агульнай карысці, мы самі становімся багацейшымі, кажа Генеральны сакратар ААН.

Фота — mpoz.net