Сёння будуць судзіць Cяргея Каваленку
Віцебскага актывіста, затрыманага ўчора з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі, вінавацяць у хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванага пікету.
Суд адбудзецца а 9 раніцы ў Чыгуначным раённым судзе Віцебску.
Паводле апазіцыянера Барыса Хамайды, на вачах у якога праходзіла затрыманне, Сяргей Каваленка разгарнуў тры сцягі, кожны памерам два на тры метры, і выкрыкваў лозунгі. Вакол сабралася даволі шмат цікаўных мінакоў, а праз 20 хвілін пад’ехала міліцэйская машына.
Праз некалькі гадзін Сяргея Каваленку адпусцілі з пастарунку, паведаміўшы, што 25 сакавіка ён мусіць з'явіцца ў Чыгуначны раённы суд.
Сяргей Каваленка неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі з бела-чырвона-белымі сцягамі, і яго неаднойчы за гэта каралі. Самай "гучнай" акцыяй Сяргея Каваленкі стала вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску 7 студзеня 2010 году, паведамляе Радыё Свабода.