Сёння — 70-я ўгодкі трагедыі Хатыні

"Мы ніколі не забудзем імёны тых, хто аддаў жыццё дзеля нашай Айчыны. І сёння, у дзень смутку і скрухі, клянемся цвёрда стаяць на варце нашай незалежнасці, захоўваць стабільнасць, дабрабыт і спакой на беларускай зямлі", — адзначыў з нагоды гадавіны хатынскай трагедыі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што днямі з'явілася інтэрнэт-база беларускіх вёсак, спаленых падчас апошняй вайны. Праект рэалізавалі Нацыянальны архіў Беларусі сумесна з Беларускім фондам міру і расійскім фондам “Гістарычная памяць”.

Фота — bymedia.net