Сярод затрыманых у Гродне ёсць польскія журналісты

Як паведаміў у жывым эфіры праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч, затрыманыя некалькі карэспандэнтаў, у тым ліку польскіх СМІ. Паводле словаў Уладзіміра Хільмановіча, затрымлівалі нават “за пахмурны выраз твару”. Па ўсёй верагоднасці іх павезлі ў Кастрычніцкі РАУС.

Дакладна вядома, што сярод затрыманых ёсць журналістка TOR.FM Агнешка Ліхнеровіч.