Сяргею Каваленку далі 7 сутак арышту
Суддзя Чыгуначнага райсуда Алена Цыганкова прызнала віцебскага актывіста вінаватым у хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 24 сакавіка.
Сяргей Каваленка быў затрыманы, калі прайшоў ад віцебскай ратушы да так званага "сіняга дому" –дому №28 па вуліцы Леніна – з трыма вялікімі бела-чырвона-белымі сцягамі, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле Сяргея Каваленкі, ён звяртаўся да мінакоў з лёзунгамі: "Людзi, вас падманваюць", "Не верце Лукашэнку", "АМАП -- злачынцы, яны збiвалi у Мінску мiрных людзей. Гэта банда", "Шануйма родную мову", "Слава Народу", "Слава Нацыi" да іншымі выказваннямі.
Калі па яго прыехала міліцэйская машына, ён быў гатовы ісці са сцягамі да пастарунка, каб гэта бачылі людзі. Але яму адмовілі. Тады Сяргей Каваленка, паводле ягоных тлумачэнняў, “пачаў ляпаць далонню па даху мiлiцэйскіх “жыгулёў” і звяртацца да людзей на прыпынку замацаваць сцягі на даху машыны”.
Гэтыя дзеянні суд кваліфікаваў як арганізацыю несанкцыянаванай акцыі і дробнае хуліганства, у тым ліку з выкарыстаннем непрыстойнай лаянкі і абразаў дзейнай улады.
7 сутак арышту Сяргей Каваленка мусіць правесці ў віцебскім ізалятары часовага утрымання.