Сяргей Марцалеў атрымаў у СІЗА КДБ спіс пацярпелых ад тэракту
Аб гэтым ён напісаў у лісце да сваёй бабулі Зоі Яўменавай, адзначыўшы, што перажывае за пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро.
З якой мэтай зняволенаму па справе "19 снежня " перадалі гэты спіс, ён не паведамляе.
Нагадаем, кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата Статкевіча Сяргей Марцалеў — адзін з нешматлікіх фігурантаў справы "19 снежня", хто да гэтага часу знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ. Першапачаткова яму было выстаўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, затым перакваліфікавана па больш "мяккім" артыкуле — удзел у дзеяннях або арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.
Справа Марцалева ўжо паступіла ў суд Заводскага раёна Мінска, дата разгляду пакуль не прызначаная.