Святаслаў Барановіч — новы абвінавачаны па "справе 19 снежня"

Гэта ўжо 46-ы фігурант справы па падзеях 19 снежня, адзначае "Хартыя'97". Да канца следства хлопца будуць трымаць у ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску.


21 чэрвеня з Барановічам змог сустрэцца адвакат. Аднак пакуль не вядома, ці належыць хлопец да штабу кагосьці з кандыдатаў у прэзідэнты альбо да нейкай палітычнай арганізацыі.


Тэрмін яго следства працягнуты да верасня.