Святара аштрафавалі за адмову "адкатаць пальцы"
Протаярэй Ігар Прылепскі служыць у храме св. Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Касута Вялейскага раёну.
Як і большасці беларускіх мужчын, яму прыйшла позва прайсці дактыласкапію. Але святар адмовіўся, паведамляе Белсат. Тады яму прысудзілі штраф - 700 000 руб. паводле артыкула Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях з фармулёўкаю "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню працаўнікам праваахоўных органаў".