Суд за запіс "ВКонтакте" працягнецца 10 жніўня
Суд над мазырчуком Міхаілам Караткевічам пачаўся сёння, 4 жніўня.
Нагадаем, што юнак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы напісаў пра "маўклівую акцыю". Міліцыя палічыла, што Караткевіч заклікаў на акцыю і, такім чынам, стаў яе арганізатарам.
Як паведамляе БелаПАН, сёння суд заслухаў сведчанні Караткевіча і супрацоўнікаў міліцыі. Па словах праваабаронцы Ўладзіміра Целепуна, міліцыянт-сведка заявіў, што ніякага масавага мерапрыемства на плошчы не было. Таксама міліцыянт паведаміў, што інтэрнэтам не карыстаецца, бо яму не хапае заробку, каб сядзець у інтэрнэце.