Следам за “Сілічамі” кошты падымуцца і ў Лагойску

Пасля падаражэння паслуг гарналыжнага цэнтра “Сілічы” кошты вырастуць і ў суседнім аздараўленчым комплексе “Лагойск”.

“Кошты зараз вызначаюцца. Наколькі іх падымуць, не ведаю, бо не я іх выстаўляю. Тэлефануйце ў панядзелак — думаю, што новыя кошты будуць ужо вядомыя”, — паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца спорткомплексу “Лагойск”.

Нагадаем, кошты на некаторыя паслугі ў “Сілічах” узраслі ў тры разы: калі ў мінулым сезоне карыстанне пад’ёмнікам каштавала 60 тысяч рублёў за дзень, дык сёлета гэта ўжо 185 тысяч.