ПАСЕ: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца
Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.
На ўчорашнім пасяджэнні Палітычнага камітэту ПАСЕ Сініка Хурскайнен зрабіла даклад аб апошніх судах і рэпрэсіях супраць праваабаронцаў і недзяржаўных СМІ ў Беларусі. З яе словаў, беларускія ўлады “хранічна не датрымліваюць стандартаў Савета Еўропы што да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону".
Паліткамітэт ПАСЕ рашуча асудзіў працяг пераследу палітычных апанентаў беларускіх уладаў і заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Падчас летняй сесіі ПАСЕ (22-24 чэрвеня), камітэт правядзе абмен меркаваннямі адносна сітуацыі ў Беларусі з прадстаўнікамі мясцовай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, паведамляе Радыё Свабода.