Шаркоў: Мы патрабуем ад ДАІ спыніць ціск на ўдзельнікаў акцыі

Шаркоў: «Пасля акцыі пачаліся выклікі аўтааматараў у ДАІ. Пачалі выклікаць, апрошваць аб удзеле ў акцыі, з мэтай даць штрафы за нейкія парушэнні дарожнага руху. Таму мы сёння распачалі зварот для Дяржаўтаінспекцыі, спыніць дзеянні такога тыпу. Яны адрываюць людзей ад працы, ствараюць нейкія нязручнасці і гэта ціск на людзей. Такімі выклікамі яны падрываюць аўтарытэт і давер да супрацоўнікаў  дяржаўтаінспекцыі. Нават падчас акцыі былі моманты, калі людзі падыходзілі да супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі і казалі «Вы не баіцеся тут у форме стаяць?».У людзей негатыўнае стаўленне пасля акцый да супрацоўнікаў міліцыі ўвогуле. Таму такія дзеянні яшчэ больш негатыўна могуць адбівацца на іміджы гэтай арганізацыі. Таму мы іх і просім падумаць два разы перад тым, як пачаць выклікаць да сябе людзей і праводзіць такога кшталту размовы».
Еўрарадыё: У сваім звароце вы напісалі, што магчымыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцыі надаюць самой акцыі палітычную афарбоўку. Распавядзіце больш падрабязна, што вы мелі на ўвазе?
Шаркоў: «У вачах людзей гэта прыроўніваецца да тых жа санкцыяў, якія праводзіліся супраць актывістаў дэмакратычнага руху пался выбараў. І людзі могуць аб'яднаць гэта ў адно, у адну лінію. Нам бы гэтага не хацелася, бо мы, у сваю чаргу, усялякім чынам абмяжоўваемся ад ўсялякіх палітычных акцыяў, выступленняў, а займаемся выключна сацыяльнымі паблемамі».
Еўрарадыё:  Акрамя зварота, як збіраецеся дапамагаць людзям, якіх, магчыма, будуць пераследаваць? Ці ёсць звесткі, якую колькасць людзей ужо выклікалі?
Шаркоў: «Звесткі пакуль мы толькі збіраем. Падтрымка людзей будзе і ёсць. Калі людзей выклікаюць і яны нам тэлефануюць і кажуць пра гэта, то мы іх, канешне, кансультуем, што рабіць і як рабіць».