Севярынца выклікаюць у віцебскі Дэпартамент выканання пакаранняў
Палітык павінен з’явіцца туды 8 жніўня ў дзесяць гадзін.
Магчыма, што ўжо заўтра стане вядома, дзе сустаршыня БХД будзе адбываць “хімію”. Раней МУС адмовіў “Хрысціянскай дзелавой ініцыятыве” ў праве забяспечыць “дзекабрыста” працай.
Нагадаем, што вясной Паўла Севярынца прыгаварылі да трох гадоў папраўчых прац. Так званай “хіміі”. Палітык дагэтуль не ведае, дзе ён будзе працаваць. Гэта ўжо не першая “хімія” Севярынца. Перад выбарамі 2006 года ён ужо адбыў некалькі гадоў “хіміі” на поўначы краіны, у Малым Сітне. Там Севярынец працаваў на нарыхтоўцы драўніны.