Сёння пачнецца афіцыйны візіт патрыярха Кірыла ў Польшчу

Ніколі яшчэ маскоўскі патрыярх не прыязджаў у еўрапейскую краіну, у якой большасць насельніцтва складаюць каталікі.

Як паведамляе РІА "Новости", падчас чатырохдзённага візіту патрыярх Кірыл сустрэнецца з кіраўніцтвам Польшчы, з праваслаўнымі вернікамі і духавенствам, правядзе шэраг набажэнстваў.

У Маскоўскім патрыярхаце заяўляюць, што візіт у Польшчу — гэта сведчанне жадання Рускай Праваслаўнай Царквы развіваць і ўмацоўваць адносіны з Рыма-Каталіцкім Касцёлам у Еўропе ў галіне абароны агульных хрысціянскіх маральных каштоўнасцяў.

Фота — ruvr.ru